Кароткая храналогія станаўлення дэмаграфічнай палітыкі ў Беларусі |
Найважнейшым напрамкам дзейнасці сучаснай дзяржавы з'яўляецца правядзенне дэмаграфічнай палітыкі. Дэмаграфічная палітыка - мэтанакіраваная дзейнасць дзяржаўных органаў і іншых сацыяльных інстытутаў у сферы рэгулявання працэсаў узнаўлення насельніцтва. Аналагам дадзенага тэрміна можа служыць дзяржаўнае рэгуляванне дэмаграфічных працэсаў – адмысловая сістэма спосабаў і мер дзяржаўнага ўздзеяння на дэмаграфічныя працэсы (узнаўленне, міграцыю, якасны склад насельніцтва) пасродкам спалучэння заканадаўчых, эканамічных, прававых, арганізацыйна-гаспадарчых і іншых механізмаў. 1995 г. – створаны Нацыянальны камітэт па народанасельніцтве (распараджэнне Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.03.1995 № 238); 1998 г. – зацверджана Канцэпцыя дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі і Асноўныя напрамкі рэалізацыі дэмаграфічнай палітыкі з улікам устойлівага развіцця эканомікі ў пераходны перыяд (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.06.1998 № 996); 2001 г. – пытанні забеспячэння дэмаграфічнай бяспекі ўключаны ў Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.07.2001 № 390); 2002 г. – прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дэмаграфічнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»; 2007-2010 гг. – рэалізацыя Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.03.2007 № 135); 2010 г. – у новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь дэмаграфічная сфера ўпершыню выдзелена асобным блокам (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.11.2010 № 575); 2011-2015 гг. – Нацыянальная праграма дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.08.2011 № 357); 2016-2020 гг. – Дзяржаўная праграма «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.03.2016 № 200); 2021-2025 гг. – Дзяржаўная праграма «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19.01.2021 № 28); 2021-2030 гг. – Нацыянальная стратэгія «Актыўнае даўгалецце-2030» (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 03.12.2020 № 693). |
Канцэпцыя і заканадаўчая база дэмаграфічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўная праграма «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021–2025 гг.
Нацыянальная стратэгія Рэспублікі Беларусь «Актыўнае даўгалецце–2030»
Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2035 года