Класікі беларускай дэмаграфіі
Беларускі і савецкі географ. Аўтар вялікай колькасці навуковых прац па праблемах сацыяльна-эканамічнага і дэмаграфічнага развіцця гарадоў Беларусі. Займаўся вывучэннем пытанняў рассялення і ўрбанізацыі Беларускай ССР. Нарадзіўся ў горадзе Новасібірску (РСФСР), аднак пазней пераехаў жыць у Мінск. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1954 годзе. З 1973 года працаваў у Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце. У 1980 годзе атрымаў ступень доктара геаграфічных навук, а ўжо ў 1983 годзе стаў прафесарам. Узначальваў рэдкалегію і аўтарскі калектыў атласа «Беларусы: этнаграфія, дэмаграфія, дыяспара, канфесіі» (1996).
Беларускі і савецкі вучоны-эканаміст, дэмограф, сацыёлаг, доктар эканамічных навук, прафесар. Узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР. Здзейсніў значны ўнёсак у развіццё беларускай дэмаграфічнай навукі і дэмаграфічнай навуковай школы. Ім распрацавана методыка разліку балансаў працоўных рэсурсаў гарадоў і адміністрацыйных раёнаў, таксама прапанава сацыяльна-дэмаграфічнае абгрунтаванне, якое дало магчымасць на некалькі гадоў паскорыць праектаванне Мінскага метрапалітэна. У апошнія гады жыцця займаўся праблемамі развіцця чалавечага капіталу і дэмаграфічнай палітыкі, пытаннямі дэмаграфічнай трансфармацыі ўзнаўлення і міграцыі насельніцтва, дэмаграфічнымі наступствамі аварыі на ЧАЭС, праблемамі дэмаграфічнай бяспекі, якасці насельніцтва і г.д.
Беларускі і савецкі дэмограф, эканаміст, сацыёлаг і географ, кандыдат эканамічных навук, доктар сацыялагічных навук, прафесар. Нарадзілася 15 ліпеня 1940 года ў горадзе Ржэў (РСФСР). У 1962 г. скончыла геаграфічны факультэт БДУ. З 1962 да 1981 гг. працавала на пасадзе старэйшага навуковага супрацоўніка ў Навукова-даследчым інстытуце эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання пры Дзяржплане БССР. У 1972 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Сацыяльна-эканамічнае даследаванне нараджальнасці Беларускай ССР» і атрымала ступень «Кандыдат эканамічных навук» па спецыяльнасці Статыстыка 08.600. У 1975 г. атрымала званне «Старэйшы навуковы супрацоўнік» па спецыяльнасці эканоміка народанасельніцтва і дэмаграфія.
Беларускі географ, спецыяліст у галіне геаграфіі насельніцтва, дэмаграфіі і эканамічнай геаграфіі. Навуковец, які ўпершыню ў Беларусі абараніла кандыдацкую дысертацыю ў галіне геаграфіі насельніцтва на тэму «Рэгіянальныя асаблівасці праблем народанасельніцтва (па матэрыялах Віцебскай вобласці)». Заснавальнік і навуковы кіраўнік Студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі рэгіянальных дэмаграфічных праблем з 1985 па 1998 гг. Аўтар першага ў БССР навучальнага дапаможніка па геаграфіі насельніцтва «Насельніцтва Беларусі: рэгіянальныя асаблівасці развіцця і рассялення» (1992 г.). Ініцыятар і заснавальнік у Рэспубліцы Беларусь адкрыцця ў 1996 г. адзінай у краіне спецыялізацыі «Дэмаграфія» па спецыяльнасці 1 31 02-01 «Геаграфія» ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Дэмаграфічны рэсурсны цэнтр створаны пры падтрымцы праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Умацаванне навуковага і адукацыйнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь у галіне збору, аналізу і выкарыстання дэмаграфічных дадзеных для мэт устойлівага развіцця» (рэг. №2/21/001130 ад 15.03.2021).
Старонкі