Зборнікі матэрыялаў канферэнцый
У зборніку матэрыялаў канферэнцыі разглядаюцца тэарэтычныя пытанні ў галіне дэмаграфічнага развіцця, метады і вынікі міждысцыплінарных даследаванняў у дэмаграфіі і сумежных навуках, праблемы дэмаграфічнай адукацыі, дынаміка дэмаграфічных працэсаў і пытанні палітыкі ў галіне народанасельніцтва. Зборнік уяўляе цікавасць для дэмографаў, эканамістаў, сацыёлагаў, усіх спецыялістаў, якія вывучаюць праблемы народанасельніцтва або выкладаюць дэмаграфію і сумежныя дысцыпліны.
У выданні прадстаўлены навукова-метадычныя і практычныя вынікі навуковых даследаванняў у галіне сучасных праблем геаграфічнай навукі, дэмаграфічных рызык і сацыяльна-эканамічнага развіцця краін і рэгіёнаў свету, праблем развіцця турызму і геаэкалогіі. Адрасуецца выкладчыкам, навуковым работнікам, студэнтам і аспірантам ВНУ.
Дэмаграфічны рэсурсны цэнтр створаны пры падтрымцы праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Умацаванне навуковага і адукацыйнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь у галіне збору, аналізу і выкарыстання дэмаграфічных дадзеных для мэт устойлівага развіцця» (рэг. №2/21/001130 ад 15.03.2021).
Старонкі