Замежныя вучоныя-дэмографы
Амерыканскі незалежны кансультант у галіне народанасельніцтва і дэмаграфіі, доктар навук. Працаваў у шматлікіх краінах у якасці старэйшага супрацоўніка Савета па народанасельніцтве (г. Нью-Ёрк, ЗША), старэйшага эксперта па народанасельніцтве ў Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН, быў ад'юнкт-прафесарам грамадскай аховы здароўя ў Калумбійскім універсітэце ў Нью-Ёрку. Здзейсніў вялікі ўнёсак у даследаванне і вырашэнне глабальных дэмаграфічных праблем, аўтар звыш 200 публікацый.
Вядучы еўрапейскі дэмограф, прафесар Оксфардскага ўніверсітэта, доктар навук. Быў навуковым супрацоўнікам і прафесарам Універсітэта Святога Яна, дзе чытаў многія курсы па дэмаграфіі. Працаваў у брытанскім урадзе ў якасці спецыяльнага саветніка міністра ўнутраных спраў, а затым міністра жыллёвага будаўніцтва і навакольнага асяроддзя. Навуковыя інтарэсы вучонага ўключаюць параўнальныя дэмаграфічныя тэндэнцыі ў сучасным свеце, перспектывы нараджальнасці, дэмаграфічныя наступствы міграцыі і дэмаграфічныя асаблівасці этнічных меншасцей. Міжнародная работа па гэтых тэмах прадаўжаецца ім у Венскім інстытуце дэмаграфіі. Аўтар больш за 150 публікацый і ўдзельнік дзясяткаў міжнародных навуковых праектаў.
Расійскі дэмограф, доктар эканамічных навук, прафесар, член-карэспандэнт РАН, дырэктар Інстытута дэмаграфічных даследаванняў Федэральнага навукова-даследчага сацыялагічнага цэнтра РАН. Аўтар звыш 130 публікацый. Кіраўнік грантаў: «Міжнародная міграцыя ў прыгранічных рэгіёнах Расіі: мадэлі паводзін насельніцтва і сацыяльна-эканамічныя эфекты для развіцця тэрыторый», «Уплыў пандэміі COVID-19 на трансфармацыю рынку працы і занятасць насельніцтва расійскіх рэгіёнаў» і інш.
Прафесар Школы геаграфіі, дырэктар Цэнтра даследаванняў у галіне народанасельніцтва і развіцця Фуцзяньскага педагагічнага ўніверсітэта, прафесар Азіяцкага інстытута дэмаграфічных даследаванняў Шанхайскага ўніверсітэта, узначальвае даследаванні ADRI па ўнутранай міграцыі і ўрбанізацыі. У цяперашні час таксама з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам Кітайскай асацыяцыі народанасельніцтва, дырэктарам Камітэта па геаграфіі насельніцтва Геаграфічнага таварыства Кітая, сябрам Камісіі па геаграфіі насельніцтва Міжнароднага геаграфічнага саюза, сябрам Савета Азіяцкай асацыяцыі народанасельніцтва, сябрам Міжнароднага кансультатыўнага савета па вывучэнні дэмаграфічнай прасторы і месца і сябрам рэдакцыйнай калегіі некалькіх аўтарытэтных навуковых часопісаў. Аўтар звыш 150 публікацый і ўдзельнік дзясяткаў міжнародных навуковых праектаў.
Ганаровы прафесар дэмаграфіі Аўстралійскага нацыянальнага ўніверсітэта, доктар навук, заслужаны прафесар Мельбурнскага ўніверсітэта, былы прэзідэнт Міжнароднага саюза навуковых даследаванняў насельніцтва. У цяперашні час з'яўляецца таксама навуковым супрацоўнікам Акадэміі сацыяльных навук Аўстраліі па пытаннях дзяржаўнай палітыкі, займае пасаду намесніка дырэктара Цэнтра перадавога досведу ARC у вобласці даследаванняў старэння насельніцтва і з'яўляецца дарадцам Цэнтра еўрапейскіх дэмаграфічных даследаванняў. Раней ён узначальваў Аўстралійскі інстытут сямейных даследаванняў, працаваў у Дэмаграфічным інстытуце Універсітэта Інданезіі, а таксама ў Сусветным аглядзе нараджальнасці ў Лондане і ў Аўстралійскім статыстычным бюро. Аўтар больш за 200 публікацый і ўдзельнік мноства міжнародных навуковых праектаў у галіне пытанняў народанасельніцтва і дэмаграфіі.
Адзін з вядучых дэмографаў Афрыкі, доктар навук, прафесар ва Універсітэце ім. Абафемі Авалова. З'яўляецца заснавальнікам Вышэйшай праграмы па дэмаграфіі і дэмаграфічных даследаваннях у Вітватэрсрандскім універсітэце, лічыцца аўтарытэтным спецыялістам у галіне тэхнічнай дэмаграфіі, здароўя насельніцтва, грамадскай аховы здароўя, сацыялогіі і сацыяльнай статыстыкі. З'яўляецца кансультантам шматлікіх міжнародных арганізацый, такіх як ПРААН, ЮНФПА, ЮНІСЕФ і інш. Апублікаваў больш за 200 артыкулаў, удзельнік шматлікіх міжнародных грантаў і праектаў па пытаннях народанасельніцтва.