Сучасныя беларускія вучоныя-дэмографы
Вядучы беларускі эканоміка-географ і дэмограф у Рэспубліцы Беларусь, доктар геаграфічных навук, прафесар. На дадзены момант працуе на пасадзе прафесара кафедры эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Абараніла кандыдацкую (1996 г.) і доктарскую (2008 г.) дысертацыі па спецыяльнасці 25.00.24 – эканамічная, сацыяльная і палітычная геаграфія; у 2010 г. прысвоена вучонае званне прафесара. З'яўляецца экспертам Фонду ААН у галіне народанасельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь UNFPA па пытаннях геаграфіі насельніцтва, дэмаграфіі, устойлівага развіцця, а таксама правадзейным сябрам Міжнароднага Саюза навуковага вывучэння насельніцтва (IUSSP).
Беларускі дэмограф і эканаміст, кандыдат эканамічных навук (1981 г.), дацэнт, загадчык аддзела дэмаграфічнай палітыкі, занятасці і рынку працы ДНУ «Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь» (1990-2001 гг.), дацэнт кафедры менеджменту эканамічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2002-2006 гг.), доктар эканамічных навук (2002 г.), прафесар (2006 г.), прафесар кафедры міжнароднага менеджменту эканамічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 2006 г.).
Беларускі дэмограф, эканаміст, кандыдат эканамічных навук, дацэнт. На дадзены момант працуе на пасадзе загадчыка аддзела дэмаграфічных прагнозаў і занятасці ў Навукова-даследчым эканамічным інстытуце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. Дысертацыя на суісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук па спецыяльнасці 08.00.05 - эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай на тэму «Дэмаграфічная палітыка Беларусі ва ўмовах рэфармавання эканомікі» (2002 г.).
Беларускі дэмограф, сацыёлаг, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт. Да нядаўняга часу працавала на пасадзе прафесара кафедры сацыяльнай камунікацыі факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дысертацыя на суісканне вучонай ступені кандыдата сацыялагічных навук па спецыяльнасці 22.00.03 – эканамічная сацыялогія і дэмаграфія на тэму «Прычынная мадэль як сродак тлумачэння расслаення грамадства па ўзроўню даходаў» (1997 г.).
Беларускі эканаміст, дэмограф, кандыдат эканамічных навук, дацэнт. Цяпер працуе на пасадзе намесніка дырэктара па навуковай рабоце НДІ працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Дысертацыя на суісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук па спецыяльнасці 08.00.01 – эканамічная тэорыя на тэму «Даходы сярэднезабяспечаных груп насельніцтва і сацыяльна-эканамічная стабільнасць грамадства» (2015 г.).
Беларускі спецыяліст у галіне статыстыкі, дэмограф, эканаміст, кандыдат эканамічных навук, дацэнт. На дадзены момант працуе на пасадзе дацэнта кафедры статыстыкі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Дысертацыя на суісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук па спецыяльнасці 08.00.12 – бухгалтарскі ўлік, статыстыка на тэму: «Статыстычная ацэнка і аналіз эфектыўнасці знешнегандлёвай дзейнасці арганізацый лёгкай прамысловасці: стан і развіццё методык» (2007 г.).
Беларускі дэмограф, эканаміст, кандыдат эканамічных навук, дацэнт. На дадзены момант узначальвае Цэнтр чалавечага развіцця і дэмаграфіі ў Інстытуце эканомікі НАН Беларусі. Дысертацыя на суісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук 08.00.05 - эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай на тэму «Эканамічная ацэнка дэмаграфічнага ўрону ад спажывання алкаголю» (2015 г.).
Беларускі эканаміст і дэмограф, кандыдат эканамічных навук. У цяперашні час узначальвае Цэнтр сацыяльна-дэмаграфічных даследаванняў у НДІ працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Дысертацыя на суісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук 08.00.01 - эканамічная тэорыя на тэму «Сацыяльная абарона сем'яў з дзецьмі як фактар дэмаграфічнага развіцця» (2019 г.).