Міжнародныя базы дадзеных
Шматфункцыянальная электронная база дадзеных па ключавых дэмаграфічных паказчыках у разрэзе краін і рэгіёнаў свету, груп краін па ўзроўню развіцця ААН і даходаў Сусветнага банка за выбраны перыяд з 1950 па 2100 гг. у выглядзе серыі файлаў Excel з магчымасцю стварэння інтэрактыўных карт, графікаў і дыяграм. Размешчаны ў адкрытым доступе статыстычныя зборнікі і аналітычныя справаздачы.
Электронныя даведачныя даныя аб дэмаграфічных паказчыках і здароўі насельніцтва па краінах і рэгіёнах свету, у тым ліку прагнозныя аналітычныя матэрыялы.
Электронная база дэмаграфічных і эканамічных дадзеных, якая змяшчае інфармацыю па такіх напрамках як занятасць насельніцтва, узровень злачыннасці, здароўе, структура расходаў і ўмовы пражывання. Рэгулярна публікуюцца дэмаграфічныя агляды.
Шматпрофільная інтэрактыўная база дадзеных аб краінах Еўрапейскага саюза, дзе ў тым ліку змяшчаецца інфармацыя аб колькасці, натуральным і міграцыйным руху насельніцтва, узроўні яго дабрабыту, здароўя, адукацыі і інш. Дадзеныя прадстаўлены на некалькіх прасторавых узроўнях у залежнасці ад выбранага паказчыка з улікам адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення краін-членаў ЕС. Маецца функцыя стварэння інтэрактыўных карт і графікаў.