Беларускія базы дадзеных
Сістэма змяшчае статыстычную інфармацыю ў дынаміцы за шэраг гадоў па больш як 700 паказчыках, якія характарызуюць эканамічнае, дэмаграфічнае, сацыяльнае і экалагічнае становішча ў Рэспубліцы Беларусь. Сістэма дае магчымасць самастойна фарміраваць запыт, аператыўна здабываць з базы дадзеных патрэбную інфармацыю, выбіраць спосаб яе прадстаўлення (табліца, графік, картаграма), атрымліваць афіцыйную статыстычную інфармацыю з міжнародных крыніц, а таксама параўнаць паказчыкі, якія характарызуюць сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі, з паказчыкамі іншых краін свету.
Сістэма, якая змяшчае інфармацыю аб колькасці насельніцтва, якое пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, яго размяшчэнні, узроставым складзе, стане ў шлюбе, нараджальнасці, нацыянальным складзе, роднай мове, узроўні адукацыі, эканамічных характарыстыках і міграцыі насельніцтва, складзе хатніх гаспадарак і іх жыллёвых умовах. Маецца магчымасць атрымаць пашыраныя дадзеныя для аналізу, а таксама прадставіць іх не толькі ў выглядзе табліц, але і ў выглядзе дыяграм або картаграм.
Універсальны інструмент папулярызацыі і распаўсюджвання інфармацыі аб прагрэсе ў дасягненні гендэрнай роўнасці ў Рэспубліцы Беларусь. Партал змяшчае актуальную афіцыйную статыстычную інфармацыю і адміністрацыйныя дадзеныя гендэрнай тэматыкі і з'яўляецца адкрытым інфармацыйным рэсурсам для ўсіх катэгорый карыстальнікаў, якія займаюцца пытаннямі гендэрнай роўнасці. Паказчыкі гендэрнай статыстыкі згрупаваны па 8 тэматычных раздзелах і прыведзены ў дынаміцы з 2000 г. На партале ёсць магчымасць выбраць спосаб прадстаўлення інфармацыі ў выглядзе табліц, графікаў і картаграм.
Універсальная інфармацыйная сістэма, якая характарызуе становішча дзяцей у Беларусі ў асноўных сферах жыцця грамадства: дэмаграфіі, ахове здароўя, адукацыі, правасуддзі, дабрабыце дзяцей і г.д.
Дэмаграфічны рэсурсны цэнтр створаны пры падтрымцы праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Умацаванне навуковага і адукацыйнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь у галіне збору, аналізу і выкарыстання дэмаграфічных дадзеных для мэт устойлівага развіцця» (рэг. №2/21/001130 ад 15.03.2021).
Старонкі