Адукацыйныя цэнтры
На кафедры эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў па накірунку «Геадэмаграфія» (спецыялізацыя 1–31 02 01-05, гэта адзіная праграма ў Беларусі і краінах СНД). Чытаюцца навучальныя курсы: «Геаграфія насельніцтва», «Праблемы народанасельніцтва і дэмаграфічная бяспека», «Прагназаванне і мадэляванне дэмаграфічных працэсаў і міграцый», «Дэмаграфія сям'і і гендэрная палітыка», «Сацыяльна-эканамічная дэмаграфія і рынак працы» і інш.
На кафедры дэмаграфіі чытаюцца дэмаграфічныя курсы для студэнтаў-бакалаўраў па накірунку сацыялогія, эканоміка, дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне, прыкладная паліталогія, сусветная эканоміка і сусветная палітыка. Для падрыхтоўкі спецыялістаў-дэмографаў таксама ёсць магістарская праграма «Дэмаграфія».